Чаму «Каза»?

    Мы чулi гэтае пытанне не аднойчы... I мы абяцалі вам расказаць i патлумачыць!

    Усе памятаюць, што спачатку была «Карова». Мы ведаем, як вам падабалася гэтае месца, ведаем, колькі цёплых успамінаў захоўваюць людзі пра гэты рэстаран i сёння.

    Нам вельмі хацелася зберагчы гэтую добрую памяць i асаблiвую сувязь. Улiчваючы, што мы рэстаран беларускай кухні, спачатку была думка назваць наша месца «Зубр», бо гэта сімвал Беларусі…

    Аднак паразважалi i зразумелi, што беларуская кухня гэта, па-першае, старабытная вясковая культура, утульная і хатняя ежа, непаўторная атмасфера.

    А хто найлепш за iншых сагрэе ў сцюжу, смачна накорміць і паклапоціцца? Вядома, каза!

    У беларускiм фальклоры каза заўсёды ўвасабляла ўрадлівасць, была сiмвалам клапатлівай i шчырай маці.

    Нам вельмі хочацца, каб кожны з вас, прыходзячы да нас, адчуваў наш клопат, спакой, быў смачна i сытна накормлены.

    Так з’явiлася назва новага рэстарану «Каза». Месца, у якога ўжо ёсць свая гісторыя і агульная канцэпцыя ўласна беларускай гасціннасці!

    Обработка файлов cookie
    Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

    Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
    Персональные настройки Cookie